2018-05-28, 07:02

Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »

2013-01-28, 08:32

19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »

2009-10-14, 07:19

The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »

2009-01-12, 20:46

Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »

Registered User Area Log into This Site
Show Credits... Credits
~ / Archives of Discontinued Activity / Вуліца тыгровых архідэяў, вершы $_
Вуліца тыгровых архідэяў, вершы
Click To View A Full Size Image...
Юры Гумянюк
2003
Language: Belarusian

Вулiца тыгровых архiдэяў
корсткiм успамiнам сэрца ранiць,
нiбы ўратавальная надзея
абуджае стомленую памяць.

Ногi, што вандруюць без супынку,
прывядуць мяне па тратуары
да двухпавярховага будынку,
дзе Гертруда напускала чары

на мужчын у строгiх гарнiтурах
ад замардаванага Вэрсачы,
каб спазнаць аўтэнтыку фактуры
i каханьня палкасьць, не iначай.

Ейны кшталт ня знойдзеш на карцiнах —
рассачыўся ў лютаўскай завеi,
ды згарнулася стракатаю гардынай
вулiца тыгровых архiдэяў.

Follow the Link to an Internal Resource... Успамін пра Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў 19 студзеня 2013 г.
Link to an Internal Resource
Download This Attachment... Юры Гумянюк, Вуліца тыгровых архідэяў. Вершы 1987-2002 гадоў
Last modified: 2013-01-27, 00:00 — Size: 1,18 MB