2018-05-28, 07:00

Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »

2013-01-28, 08:32

19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »

2009-10-14, 07:19

The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »

2009-01-12, 20:46

Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »

Registered User Area Log into This Site
Show Credits... Credits
~ / Articles Revisited / Svoja — ня з грантаў, але з сэрца $_
Svoja — ня з грантаў, але з сэрца
Click To View A Full Size Image...
2009-07-25, 20:33
Reprinted from „Czasopis. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne”
Language: Belarusian, Podlachian

На пачатку 2009 году на сайце Svoja.org (http://svoja.org/) мой брат Ян адрэдагаваў і апублікаваў кнігу доктара Яна Петручука „Słownictwo wsi Kuraszewo koło Hajnówki”. Выданьне гэтае зьяўляецца доктарскай дысэртацыяй, якую Я. Петручук абараніў у 1977 годзе — на сайце знаходзіцца яно ў разьдзеле „Gramatyka”.

— Pracia doktora Petručuka stałasie dla mene važnoju inspiracijeju, kob zasvojiti osnovny kurs gramatyki i postaratisie prydumati jakijeś tołkovy praviła dla movy, kotoru ja stav nazyvati pudlaśkoju. „Kurašôvśka mova”, jakuju doktor Petručuk zapisav u peršuj połovini 70. liêt minułoho stoliêtija, praktyčno mało čym odrôznivajetsie od literaturnoho standardu movy, kotory my pošyrajemo čerez Svoja.org. A tomu pracia „Słownictwo wsi Kuraszewo koło Hajnówki” — jakaja mniê bačytsie jak odin z najvažniêjšych biłoruśkich tekstuv, napisanych na Biłostôččyni naohuł — ničoho ne stratiła zo svoho značenia i nini, — напісаў у прадмове Ян.

Дысэртацыя Я. Петручука складаецца з апісальнай і слоўнікавай частак. Яшчэ і да публікацыі гэтага матэрыялу мне, як архітэктару сайта, было ясным, што такія калекцыі дадзеных як слоўнік трэба на сайтах падаваць не як кнігу, але як базу дадзеных — з магчымасьцю двухбаковага пошуку: пошук па загалоўных словах ды пошук па артыкулах, якія апісваюць гэтыя словы. У пачатку травеня 2009 г. я абярнуў увесь матэрыял слоўнікавай часткі дысэртацыі у анлайнавы слоўнік, у якім больш за 5 тыс. тэрмінаў падляскай мовы, якую Я. Петручук запісаў у 1970-х гадах. Побач, у разьдзеле „Słovnik”, Ян накоплівае на прынцыпах такой жа калекцыі дадзеных свой сучасны слоўнік падляскай мовы — аб’ём таго слоўніка заплянаваў ён на некалькі дзясяткаў тысяч словаў.

Ёсьць дзьве прычыны, чаму я тут займаю месца і рэкамэндую матэрыялы сайту чытачам папяровага выданьня. Першая зь іх даволі ясная — „Часопіс” адзінае месца, якое адкрытае на справы зьвязаныя з падляскаю мовай (гаворкай). Другая прычына можа менш заўважная, але значна цяжэйшая ў сваёй важкасьці і я тут яе коратка патлумачу.

Уся дзейнасьць Svoja.org — ад моманту згадкі пра стварэньне сайту, празь яго пабудову, публікацыю на ім усіх матэрыялаў (літаратура, слоўнікі, кнігі, граматыка, блогі, ...), па сёньняшні момант — дзейнасьць, якая ня мае нічога супольнага з зарабляньнем грошай. Калі ў 2007 годзе Ян папрасіў мяне пабудаваць яму сайт — трыбуну для папулярызацыі пісьмовай нормы падляскай мовы — у ходзе працы над ім я стаў задумвацца таксама над прынцыповымі рэчамі: А як жа гэтай ідэі ісьці праз жыцьцё? Выступаць за грантамі і абярнуцца ў яшчэ адзін г.зв. „праект”? Я тады сфармуляваў і прадставіў брату „юрыдычную аснову” яго намаганьням па стварэньні літаратурнай нормы для нашай мовы: „Старонка Svoja.org не імкнецца зарабляць грошы. Яна падтрымліваецца і разьвіваецца выключна дзякуючы намаганьням і ідэям Аляксандра і Яна Максімюкоў (...)”. Затым я ўзяў і пераклаў гэтае крэда яшчэ на тры мовы і дачапіў да галоўнага тэксту пасланьня (на іншых мовах слова „намаганьні” гучыць як „środki” або „funds”).

Я толькі магу сабе ўявіць колькі „камэрцыйных праектаў” можна было б выціснуць з усяго таго, што дагэтуль апынулася на Svoja.org: праект па стварэньні сайту, праект па падборцы і рэдакцыі літаратуры, праект па падборцы і рэдакцыі публіцыстыкі, праект па стварэньні слоўніка, праект па загатоўцы да друку той або іншай кнігі, ... — куды ні глянь на сайце, усюды прыкметы дзейнасьці, якая дагэтуль выключна належала да сфэры „змагарства за адраджэньне”. Як прынцып, так яно склалася, пад ручку са змагарствам пайшлі ды па сёньняшні дзень працягваюць ісьці гранты. Пытаньне, якое мяне мучыла з тыдня ў тыдзень, калі вечарамі прысядаў я да праграмаваньня Svoja.org, гучыць „Ці варта/трэба мне нацыянальныя справы (асабістыя ды інтымныя) разьменьваць на грашакі датацыяў ад палякаў/ эўрапейцаў/ амэрыканцаў/ ці-каго-там-яшчэ? Ці трэба мне дзяліцца гэтымі справамі, шукаць зразуменьня і падтрымкі для іх у чыноўнікаў іншыя нацыяў?” Я сам сабе зрабіў адназначную выснову — гэтыя справы акрамя мяне самога (ды іншых беларусаў) ні для каго ня маюць ніякага значэньня, таму прынцыпова трэба іх афармляць/ ажыцьцяўляць выключна ў сваім крузе, нават калі б такое кола было звужанае да двух асобаў. Гэтак і жыве Svoja.org. І паверце, што гэта знакамітае жыцьцё — ці не ўпершыню я адчуў, што раблю тое, што трэба і так як трэба.

Мы можам сябе пераконваць у бясконцасьць, што датацыі/ гранты патрэбныя для існаваньня выданьняў, ну „бо як іх інакш зробіш”. Мы можам верыць (і верым), што датацыі нам належныя, бо таксама плацім падаткі. Аднак, з пункту погляду чыноўніка, які вырашае даць/ ня даць датацыю заўжды гэта будзе бачыцца інакш, як нешта, што даецца з ласкі, нешта дзеля чаго трэба праходзіць складаныя працэдуры ды пісаць потым яшчэ складанейшыя справаздачы. Гэтыя два погляды існуюць як рэальная частка нашага жыцьця і час ад часу яны канфрантуюцца. Часамі канфрантацыя тая набывае вострую форму (цяганіна рэдакцыі „Нівы” па судах, якую я перажыў нароўні з маімі калегамі, якія сядзелі на лаве абвінавачаных).

У мяне няма адказу на пытаньне, а ці ж можна было падтрымліваць нашу беларускасьць апошнія 20 гадоў без датацыяў, бяз гэтай „кучы праектаў” у такім або іншым міністэрстве. Я сам стаў шукаць гэты адказ запозна — прамінула мая велікадушная маладосьць. Я аднак упэўнены ў адным — няма і ня будзе доказу, што нельга было інакш разыграць гэты кавалак нашай рэчаіснасьці. У кожным выпадку, свой кавалак сьвету — у часе, які мне застаўся — я ўжо буду разыгрываць па-сваіх правілах.