Вулiца тыгровых архiдэяў
корсткiм успамiнам сэрца ранiць,
нiбы ўратавальная надзея
абуджае стомленую памяць.
Ногi, што вандруюць без супынку,
прывядуць мяне па тратуары
да двухпавярховага будынку,
дзе Гертруда напускала чары
на мужчын у строгiх гарнiтурах
ад замардаванага Вэрсачы,
каб спазнаць аўтэнтыку фактуры
i каханьня палкасьць, не iначай.
Ейны кшталт ня знойдзеш на карцiнах —
рассачыўся ў лютаўскай завеi,
ды згарнулася стракатаю гардынай
вулiца тыгровых архiдэяў.

2022-07-03, 17:05
Feb 27, 2012 — Notify Users module, ver. 0.5 released — user can choose between sending single message (...) »
2013-01-28, 08:32
19 студзеня 2013 у Гродне трагічна загінуў паэт, журналіст і мой сябар (...) »
2009-10-14, 07:19
The site Litaratura.org is devoted to Belarusian literary works and translations. (...) »
2009-01-12, 20:46
Late November 2008 marked the 20th anniversary of the official founding of the Belarusian (...) »
Вуліца тыгровых архідэяў, вершы
2003
Language: Belarusian